Новы Жыгамонт: шляхамі вёскі Душкава, Валожынскі раён ВІДЭА

Юрый Жыгамонт завітаў у Валожынскі раён Мінскай вобласці, каб агледзець знакамітую вёску Душкава.

14.12.2018 / 11:32

Гаспадаром гэтай вёскі быў Караль Мараўскі — паплечнік Тадэвуша Касцюшкі, удзельнік Напалеонаўскай кампаніі 1812 года, магістр масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне». Пахаванне Караля Мараўскага знаходзіцца побач з невялічкай драўлянай капліцай, пабудаванай у пачатку 19 стагоддзя. Працяг падарожжа — у наступнай праграме.

nn.by