У Чэрвені павалілася галоўная ёлка горада ФОТАФАКТ

З шарамі і гірляндамі.

17.12.2018 / 09:26

Упрыгожаная навагодняя ёлка павалілася ў горадзе Чэрвень, піша mlyn.by.

Ёлку нядаўна паставілі на галоўнай плошчы горада. Яна была ўпрыгожана шарамі і гірляндамі. Слаба ўмацаваная навагодняя прыгажуня не вытрымала парывістага ветру і павалілася на зямлю.

Вецер у Чэрвені, па прагнозах сіноптыкаў, парывісты, дасягаў 13 м/с.