Кіраўнік Пентагона падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з Трампам

21.12.2018 / 08:54

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс пойдзе на пенсію ў канцы лютага 2019 года. Пра гэта ў сваім твітары паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Мэціс адпрацаваў на пасадзе кіраўніка Пентагона два гады. Кандыдатуру новага міністра Трамп паабяцаў зацвердзіць у найбліжэйшы час.

General Jim Mattis will be retiring, with distinction, at the end of February, after having served my Administration as Secretary of Defense for the past two years. During Jim’s tenure, tremendous progress has been made, especially with respect to the purchase of new fighting....

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 20 декабря 2018 г.

Генерал накіраваў прэзідэнту ліст, у якім растлумачыў прычыны сваёй адстаўкі. «Паколькі ў вас ёсць права мець міністра абароны, чые погляды лепш адпавядаюць вашым, я лічу для сябе правільным сысці з маёй пазіцыі», - напісаў ён.

Раней амерыканская прэса паведамляла, што Мэціс выступаў супраць рашэння Трампа аб вывадзе войскаў ЗША з Сірыі і Афганістана.