«Дэманстратыўна ажыццяўляў нанясенне ўдараў у звон»: новага лідара Маладога фронту аштрафавалі за «Ноч расстраляных паэтаў»

21.12.2018 / 15:06

Фота Волі Афіцэравай

Новага кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча пакаралі штрафам за акцыю «Ноч расстраляных паэтаў», што прайшла 29 кастрычніка ў Курапатах.

​Суддзя Лагойскага раённага суда Аксана Сарахман аштрафавала Дзяніса на 980 рублёў (40 базавых велічыняў).

Суд прызнаў Урбановіча вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні, а менавіта ў тым, што «Урбановіч каля падземнага перахода ля Курапатаў дэманстратыўна здзяйсняў нанясенне ўдараў у звон».