З'явіўся сэрвіс, дзе за 30 секунд можна стварыць прыгожую беларускамоўную паштоўку

27.12.2018 / 18:12

Напярэдадні Новага года МакДональдс стварыў генератар віншаванняў, які дазваляе літаральна за 20—30 секунд стварыць прыгожую і душэўную электронную паштоўку на беларускай мове для блізкіх, каханых, сяброў і сваякоў.

Проста перайдзіце па спасылцы mcdonalds.by/generator/, абярыце адрасата і тэкст: у вас атрымаецца яркае віншаванне, якое можна спампаваць для адпраўкі па электроннай пошце альбо праз месенджары. Паштоўкай таксама можна падзяліцца ў сацыяльных сетках.

Дарыце радасць родным і блізкім з дапамогай генератара віншаванняў на роднай мове!