Адміністратар ХК «Нёман» прысабечыў 4655 еўра, выдзеленых дзецям на паездку ў Эстонію

26.12.2018 / 15:00

У міліцыю звярнуўся трэнер спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы «Нёман» па хакеі. Ён заявіў аб крадзяжы партманэ, у якім былі 4655 еўра, выдзеленыя клубам для паездкі дзіцячай каманды ў Эстонію, паведамляе СК.

Хутка асоба падазраванага была ўстаноўлена, ім аказаўся 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба «Нёман».

У ходзе допыту падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Усе грошы клуба канфіскаваныя.

Адміністратару выстаўлена абвінавачванне, яго змясцілі пад варту.