Анархіста Касінерава забралі ў міліцыю за пераход дарогі ў недазволеным месцы

05.01.2019 / 19:28

Анархіст Вячаслаў Касінераў паведаміў сваім падпісчыкам у фэйсбуку, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе Мінска. Ён апублікаваў відэа, на якім ідзе ўслед за міліцыянтам каля стадыёна «Дынама».

Касінерава затрымалі за пераход дарогі ў недазволеным месцы. 

Праз 2,5 гадзіны Касінерава вызвалілі.