АНТ назвала пяцёрку найлепшых хакеістаў Каляднага турніра. Як думаеце, ці ёсць там Лукашэнка?
05.01.2019 / 20:49
Галоўная падзея апошніх дзён для дзяржаўных медыя — аматарскі хакейны турнір, у якім традыцыйна прымае ўдзел Аляксандр Лукашэнка.
Тэлеканал АНТ вырашыў разнастаіць асвятленне спартыўнай падзеі.
«Як прынята ў спартыўнай аналітыцы, вывучым статыстыку і спісы гульцоў. Нашы эксперты склалі сімвалічную пяцёрку турніра.
Гэта не рэйтынг у прамым сэнсе, а, хутчэй, найбольш заўважныя фігуры», — патлумачыла ў эфіры суботніх навінаў вядучая Вольга Сулімава.
Хто ж увайшоў у пяцёрку найлепшых?
- Дайнюс Зубрус (1297 за НХЛ, 227 галоў + 363 галявыя перадачы)
- Ёзэф Штумпел (957 матчаў у НХЛ, 196 галоў + 481 галявых перадач)
- Самі Хеленіус (155 матчаў у НХЛ, 2 галы + 4 галявыя перадачы)
- Сюзанна Калбенхаер — кіраўніца камітэта па жаночым хакеі IIHF
-
Аляксандр Лукашэнка — кіраўнік Беларусі.
«Заслужана сярод найлепшых апынуўся і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі — ідэйны натхняльнік турніра. За 15 гадоў удзельнічаў у кожным. Пры гэтым стабільна паказвае яркую гульню і выніковасць, што пацвярджае гульнявая статыстыка», — абгрунтавала свой выбар Вольга Сулімава.