Зніклая ў навагоднюю ноч 16-гадовая дзяўчына з Узды знайшлася

07.01.2019 / 11:06

1 студзеня Алеся Казей сышла з хаты ў вёсцы Возера Уздзенскага раёна і яе месцазнаходжанне не было вядома.

Дзяўчына вярнулася дадому мінулай ноччу. Паводле яе слоў увесь гэты час яна знаходзілася ў сяброў. Жыццю і здароўю непаўналетняй нічога не пагражала, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Прычыны ўчынку дзяўчыны высвятляюцца. Адна з версій - сварка з бацькамі.