Стала вядомая прычына разводу самага багатага чалавека ў свеце
10.01.2019 / 18:43
Нагодай для разводу заснавальніка Amazon Джэфа Безаса аказаліся рамантычныя адносіны з былой тэлевядучай Ларэн Санчэс (Lauren Sanchez), паведамляе Page Six.
7 студзеня мільярдэра заўважылі з палюбоўніцай спачатку на ўручэнні прэміі «Залаты глобус», а затым на вечарыне Amazon. Каб апярэдзіць публікацыю чутак і фатаграфій, зробленых відавочцамі, Безасу прыйшлося паспяшацца з абвяшчэннем разводу.
Па інфармацыі выдання, Безас расстаўся з жонкай восенню 2018 года неўзабаве пасля святкавання 25-годдзя вяселля. Ужо ў кастрычніку яго бачылі з Санчэс, якая да таго часу таксама рассталася з мужам — кіраўніком аднаго з найбуйнейшых галівудскіх агенцтваў.
Сем'і Безаса і Санчэс жывуць у Сіэтле і знаёмыя не адзін год. Былая тэлевядучая супрацоўнічала з аэракасмічнай кампаніяй Безаса Blue Origin: яна пілатавала верталёт, з якога вялася паветраная відэаздымка.