Некаторыя горкі для катання будзе патруляваць міліцыя

12.01.2019 / 18:44

Рэйды моладзевых атрадаў аховы правапарадку арганізаваныя каля небяспечных месцаў для катання з горак. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

«Да прафілактычнай работы падключылася моладзь. Месцы катання ўключаны ў маршруты патрулявання міліцыі, а таксама рэйдаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Дружыннікі праводзяць з адпачывальнікамі тлумачальную працу, тлумачаць правілы бяспекі», — адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён нагадаў, што ў Гродзенскай вобласці прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговых бацькоўскіх сходаў. Дарослым і дзецям яшчэ раз нагадваюць правілы бяспечных паводзін і выкарыстання спартыўнага інвентара, заклікаюць катацца толькі ў прызначаных для гэтага месцах.