АГП назвала імя свайго прэтэндэнта на кандыдата ў прэзідэнты ад правацэнтрыстаў

13.01.2019 / 16:02

Фота Радыё Свабода

Гэта в.а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Пра гэта паведаміў БелаПАН.

Рашэнне было прынята 13 студзеня на пашыраным пасяджэнні палітрады АГП у Мінску.

У кааліцыю ад правацэнтрыстаў таксама ўваходзяць рух «За свабоду» і аргкамітэт БХД. Меркавана, ад іх удзел у праймерыз возьмуць Юры Губарэвіч і Павел Севярынец.