Мінскі таксіст і прастытутка прыдумалі хітрую бізнэс-схему, якая працавала тры гады

17.01.2019 / 16:52

Кіроўца таксі ў ліпені 2015 года падвозіў дзяўчыну. Ён даведаўся, што яна «аказвае паслугі інтымнага характару за ўзнагароджанне».

Мужчына прапанаваў дзяўчыне супрацоўніцтва: ён распавядаў пра яе паслугі сваім пасажырам, яна, у сваю чаргу, аддавала яму 50 даляраў за кожнага кліента, расказалі ў Следчым камітэце.

Бізнэс-адносіны паміж 50-гадовым мужчынам і 30-гадовай дзяўчынай доўжыліся да студзеня.

Заведзена крымінальная справа. Мужчыну пагражае да пяці гадоў.