Стала вядома, на колькі вырас ВУП Беларусі ў 2018 годзе

17.01.2019 / 19:34

ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырас на 3% у параўнанні з 2017 годам, паведаміў Белстат.

Паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 121,6 мільярда рублёў, або ў супастаўных цэнах 103% да ўзроўню 2017 года.

Прагназавалася, што рост ВУП у 2018 годзе складзе 3,5%.