ІАЦ: Доля беларусаў, якія лічыць сябе вернікамі, зменшылася да 62%

07.02.2019 / 15:27

62% грамадзян Беларусі лічаць сябе вернікамі (няважна, якой рэлігіі). Гэта вынікі сацыялагічнага даследавання, якое праводзіў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта ў 2017 годзе.

Агулам было апытана 1678 чалавек.

Мітрапаліт Павел. Фота Сяргея Нікановіча, Звязда.

Для параўнання, у 2012 годзе пры адказе на такое самае пытанне налічылася 71,5% вернікаў.

Пры гэтым 68% людзей адзначаюць важную ролю рэлігіі ў сваім жыцці. Сярод пратэстантаў так адказалі 92,5% апытаных, сярод каталікоў — 82,5%, а сярод праваслаўных — 70%.

Большае значэнне рэлігія адыгрывае ў жыцці жанчын, а таксама сельскіх жыхароў.

Nashaniva.com