Дзяржаўнае апытанне: 60% беларусаў за смяротнае пакаранне

08.02.2019 / 11:53

60% беларусаў выступаюць за захаванне смяротнага пакарання. Гэта вынікі даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта ў 2017 годзе. 

Меркаванні падзяліліся наступным чынам:

ІАЦ указвае, што колькасць прыхільнікаў смяротнага пакарання вырасла за год — такім чынам, у 2016 годзе іх доля складала 52%.

Пры гэтым 23% беларусаў шчыра мяркуюць, што смяротнае пакаранне доўгі час не выкарыстоўваецца ці ўвогуле ўжо адмененае.

***

Падчас рэферэндуму-1996 за адмену смяротнага пакарання выказаліся 18% удзельнікаў, за захаванне — 80%.

Сацыялагічнае апытанне, праведзенае кампаніяй Satio у 2013-2014, давала наступныя лічбы: 43% рэспандэнтаў за адмену смяротнага пакарання, 42% — за захаванне.

А вось галасаванне ў канцы 2018 года на партале Tut.by прадэманстравала, што за адмену смяротнага пакарання выступае 41% інтэрнаўтаў, а за захаванне — 49%.