Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць аб'яднацца ўдвух з Пуціным хоць заўтра

15.02.2019 / 15:10

kremlin.ru

Пытанне аб тым, наколькі сур'ёзнай павінна быць інтэграцыя Расіі і Беларусі, павінны вырашаць грамадзяне абедзвюх краін.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Сочы. Відэазапіс яго адказу публікуе Telegram-канал «Пул N3».

«Мы гатовыя настолькі ісці далёка ў яднанні, аб'яднанні нашых намаганняў, дзяржаў і народаў, наколькі вы гатовыя», — сказаў ён.

«Мы і заўтра можам аб'яднацца ўдвух [з Пуціным], у нас праблем няма», — дадаў Лукашэнка, паказваючы на расійскага лідара.