Журналісты даведаліся пра санкцыі ЕС супраць расіян за інцыдэнт пад Керччу

15.02.2019 / 18:25

Абмежаванні ў сувязі з затрыманнем украінскіх караблёў у лістападзе 2018 года ў Чорным моры будуць уведзеныя супраць васьмярых грамадзян Расіі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на дасведчаную крыніцу.

Афіцыйна ўзгадніць санкцыі могуць на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў ЕС ужо на наступным тыдні, дадала крыніца. Назваць імёны расіян, супраць якіх будуць уведзеныя санкцыі, крыніца агенцтва адмовілася.

Юрыдычныя асобы пад санкцыі не трапяць, дадаў суразмоўца.