Доўгачаканая сустрэча з Андрусём Горватам адбудзецца 27 лютага

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 17.00.

20.02.2019 / 17:20

Фота symbal.by

Пра хуткую аўтограф-сесію пісьменнік паведаміў у сваім фэйсбуку. 

«Я не рабіў ніякіх мерапрыемстваў з нагоды выхаду кнігі «Прэм'ера». Па вельмі простай прычыне: я люблю яе і хачу абараніць. Ад чаго і каго абараніць — дакладна не ведаю. Але думаю, што ад «Радзіва».

Аднак любоў і кашаль не ўтоіш — неўзабаве ў «Акадэмкнізе» адбудзецца невялікая аўтограф-сесія.

«Прэм'еру» можна будзе набыць і падпісаць».

Аўтограф-сесія пройдзе 27 лютага з 17-й да 20-й.