Пад Навагрудкам трэцякласніца пералазіла цераз плот, зачапілася заплечнікам і загінула

22.02.2019 / 11:09

Трагічны выпадак адбыўся ў Навагрудскім раёне. Там дзяўчынка 2010 года нараджэння, вучаніца 3-га класа, вярталася са школы, паведамляе абласная міліцыя.

Дзяўчынка вырашыла пералезці праз плот. За спінай у дзяўчынкі быў заплечнік. Па збегу абставін партфель зачапіўся за штыкетнік, дзяўчынка павісла, не змагла дастаць нагамі да зямлі і адбылося самаадвольнае ўдушэнне.

Абставіны здарэння высвятляюцца.