Скончыў жыццё самагубствам вакаліст The Prodigy Кіт Флінт

04.03.2019 / 14:31

У Вялікабрытаніі на 50-м годзе жыцця памёр вакаліст гурта The Prodigy Кіт Флінт.

Як паведамляе таблоід The Sun, музыка быў знойдзены мёртвым раніцай 4 сакавіка ў сваім доме ў графстве Эсэкс.

Па папярэдніх дадзеных, паліцыя не выявіла прыкметаў гвалтоўнай смерці.

Пазней у афіцыйным інстаграме The Prodigy з'явілася паведамленне, што Флінт скончыў жыццё самагубствам.

Rex Features