Рубель умацоўваецца другі дзень запар да ўсіх валютаў

07.03.2019 / 13:02

Перад вялікімі выходнымі рубель таксама ўмацаваўся да ўсіх трох валютаў, як і учора.

Сёння даляр патаннеў на 0,0034 да 2,1380 беларускага.

Еўра знізіўся на 0,0023 да 2,4179.

Расійскі рубель апусціўся на 0,0089 да 3,2429.