П’яныя гамельчукі паспрабавалі выратаваць сябра з міліцэйскага «бобіка» ВІДЭА

11.03.2019 / 17:31

Увечары 7 сакавіка гомельскія міліцыянты заўважылі п’янага мужчыну на вуліцы. Хацелі забраць у аддзяленне, але нечакана прыбыла «дапамога».

Падрабязнасці распавядае партал «Сильные новости».

Мужчына ісці сам не хацеў, таму міліцыянты выклікалі службовае аўто. Але раптам з’явіліся яшчэ трое п’яных мужчын. Яны пачалі блакаваць дарогу міліцэйскаму «бобіку».

У выніку выклікалі АМАП. Затрыманага мужчыну ўсё ж забралі ў міліцыю, а яго «прыхільнікаў» пераканалі, што яны не маюць рацыі.