Трэнер Алег Дулуб знайшоў працу

12.03.2019 / 13:10

Прэсбол

Футбольны трэнер Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам юніёрскай (U-19) зборнай Беларусі, складзенай з гульцоў 2001 года нараджэння, піша Прэсбол.

Кантракт са спецыялістам падпісаны на адзін год.

U-19 у кастрычніку 2019 года трэба будзе ўдзельнічаць у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы.

Апошнім месцам працы Дулуба быў барысаўскі БАТЭ (са студзеня 2018 па 3 чэрвеня 2018 года).

Пад яго кіраўніцтвам барысаўчане правялі 16 матчаў, у якіх атрымалі 11 перамог, двойчы згулялі ўнічыю і тры разы прайгралі.

Перад гэтым Дулуб трэніраваў «Крумкачы», «Карпаты», «Чарнаморац».