Лунінецкі пенсіянер, які застрэліў трох чалавек, па-ранейшаму без прытомнасці. Яго перавезлі ў вайсковы шпіталь у Мінск

13.03.2019 / 11:31

66-гадовы жыхар Лунінца, які на 8 Сакавіка застрэліў трох сваякоў, застаецца ў цяжкім стане. Агнястрэльная рана галавы дае мала шанцаў на яго выратаванне.

«Ён па-ранейшаму знаходзіцца без прытомнасці, а для далейшага лячэння быў пераведзены ў мінскі вайсковы шпіталь», — распавяла сёння ў эфіры «Альфа-радыё» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Чытайце: Жонка сышла ад яго, ён паехаў разбірацца — што вядома пра трайное забойства пад Лунінцом, якое здарылася 8 сакавіка