Вольскі, «Дзецюкі», «Крама» — сталі вядомыя выступоўцы на канцэрце да Дня Волі ў Гродне

19.03.2019 / 14:01

На канцэрце ў Гродне, прысвечаным Дню Волі, выступяць Лявон Вольскі, гурты «Крама», «Дай Дарогу!» і Dzieciuki.

Нагадаем, што святкаванне ў Гродне 23 сакавіка ладзяць грамадскія актывісты ініцыятывы «БНР'101». Акцыя павінна прайсці ў суботу ў Каложскім парку з 13:00 да 17:00.

Палітыкі анансавалі мітынг і канцэрт на наступны дзень (24 сакавіка) ў Мінску ў Кіеўскім скверы з 13:00 да 17:00

Аргкамітэт прапануе з усіх гарадоў сабрацца на канцэрт у Гродне і зладзіць феерверкі па ўсёй Беларусі

Палітыкі анансавалі святкаванне Дня Волі ў Мінску ў нядзелю, 24 сакавіка