Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1100 рублёў

26.03.2019 / 16:27

Змітра Дашкевіча, затрыманага падчас Дня Волі ў Мінску, суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых велічынь (1147,5 рубля). Пра гэта ў сябе ў Twitter паведаміў Антон Матолька.

Фота: Антон Матолька.

Дашкевіч чакаў суда амаль двое сутак. Судзілі яго па артыкуле 23.34 ч.2 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за выступ на канцэрце ў Кіеўскім скверы ў гонар Дня Волі.

У выніку суд прыняў рашэнне, што Дашкевіч вінаваты ў парушэнні артыкула 23.34 і аштрафаваў яго на 1147,5 рубля.