На станцыі метро «Плошча Перамогі» курыца ўцякла ад бабулі і схавалася ў тунэлі

30.03.2019 / 13:47

Работнікі мінскага метро расказалі пра незвычайныя выпадкі, якія фіксаваліся ў сталічнай падземцы.

Метро «Плошча Перамогі».

«У 2017 годзе ў бабулі на станцыі «Плошча Перамогі» збегла… курыца. Яе таксама знайшлі, ў тунэлі, і вярнулі гаспадыні», — паведамляе «СБ. Беларусь сёння».

Аднак часцей уцякаюць у тунэль усё ж людзі. Напрыклад, летась гэта паспрабаваў зрабіць берасцеец. Праз некалькі хвілін яго затрымалі і перадалі міліцыі.