Зяленскі паабяцаў ездзіць на працу на ровары, калі стане прэзідэнтам

31.03.2019 / 14:09

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў ukranews.com, што гатовы ездзіць на працу на ровары ў выпадку перамогі на выбарах.

«Так, а чаму не? Па-першае, гэта зручна. Я магу», — сказаў ён.

Пры гэтым Зяленскі паведаміў, што яго ахова гэтага не ўхваляе і непакоіцца за яго бяспеку.

Адзначым, што Клічко прыехаў прагаласаваць на выбарах на ровары.

Чытайце таксама: «Слуга народа — 3»: фільм, які можа паўплываць на вынікі ўкраінскіх выбараў

nn.by