Расійскі мультымільянер нарошчвае пастаўкі рэек у Беларусь

Чалябінскі металургічны камбінат (ЧМК) выйграў тэндар Беларускай чыгункі на пастаўку рэек тыпу Р 65, паведамляе прэс-служба кампаніі.

02.04.2019 / 08:45

10 тыс. тон рэйкавага пракату пойдуць на абнаўленне шляхоў чыгуначнага вузла — Орша-Цэнтральная. Пастаўку плануецца ажыццявіць да канца сакавіка 2020 года.

У прэс-службе ЧМК паведамілі, што бакі не выдаюць суму кантракту, але ўдакладнілі, што камбінат ужо трэці раз становіцца пастаўшчыком Беларускай чыгункі.

У кастрычніку 2017 года Чалябінскі металургічны камбінат упершыню вырабіў 7,5 тыс. тон рэек для рэканструкцыі чыгунак Беларусі. Сума ўгоды склала 5,25 млн даляраў.