Даляр вярнуўся за адзнаку 2,14 рубля

02.04.2019 / 13:07

Сёння на таргах у Мінску даляр вырас на 0,0032 да 2,1414 беларускага рубля.

Мінімум даляра ў гэтым годзе быў на таргах 21 сакавіка: 2,0963. Пасля гэтага амерыканская валюта пераважна расла.

Еўра сёння патаннеў на 0,0036 да 2,3991 беларускага.

Расійскі рубель вырас на 0,0041 да 3,2728 за 100 адзінак.