Цімашэнка праігнаравала прапанову Зяленскага быць вядучай дэбатаў

05.04.2019 / 21:26

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка не адказала на прапанову шоўмена і кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага стаць вядучай на дэбатах паміж ім і дзеючым прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радио НВ» паведаміў дарадца кандыдата ў прэзідэнты Зяленскага Дзмітрый Разумкоў.

З моманту публікацыі відэа з прапановай Зяленскага ўжо прайшло больш, чым 24 гадзіны. Аднак ад Цімашэнка не прагучала ніякага адказу.