Справу «епіскапа свету» Бондара разгледзяць у Наваградку ў закрытым рэжыме

05.04.2019 / 22:43

11 красавіка ў Наваградзкім раённым судзе пачнецца разгляд справы Дзьмітрыя Бондара. Яму інкрымінуюць 1-ю частку 157-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (заведамае стварэньне для іншай асобы небясьпекі заражэньня вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), паведамляе «Радыё Свабода».

Працэс будзе праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці Дзьмітрыя Валянціна. У Наваградзкім раённым судзе, а таксама ў прэс-службе Вярхоўнага суду карэспандэнту Свабоды інфармацыю аб працэсе атрымаць не ўдалося.

Паводле Валянціны Бондар, Дзьмітрыю інкрымінуюць 1-ю частку 157-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (заведамае стварэньне для іншай асобы небясьпекі заражэньня вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Санкцыі артыкулу — ад штрафу да зьняволеньня на тры гады.

View this post on Instagram

«Он стал Священником не по закону, основанному на людских уставах, а по воле неистребимой силы жизни. Ибо вот что сказано о Нём в Писании: „Ты стал Священником на веки вечные, подобно Мелхиседеку.» К Евреям 7:16-17 #епископмира #episcopusorbisuniversi #первосвященник #воляжить #pontifex #instapriest #папепривет #литовка #litovka #melchizedek #gedonism #bdsm

A post shared by Episcopus orbis universi (@sacerdoss) on

«Не пацьвердзіліся падазрэньні ў наркотыках і распаўсюдзе парнаграфіі. Паколькі Дзьмітры знаходзіцца на ўліку ВІЧ-інфікаваных, яму выставілі першую частку артыкулу. То бок гэта не заражэньне, а стварэньне небясьпекі заражэньня. Значыць, альбо не засьцерагаўся, альбо не папярэджваў партнэраў. У нашай сытуацыі засьцерагаўся, але нібыта не папярэджваў».

Сёмы месяц Дзьмітрыя Бондара трымаюць пад вартай у сьледчым ізалятары ў Горадні.

«Беларусь ніколі не пераможа ВІЧ, калі ў краіне так будуць зьдзекавацца з хворых, якія нікому не зрабілі ніякай шкоды. Судзіць трэба тых, хто не лячыўся і заражаў людзей. Мой сын заняў сумленную грамадзянскую пазыцыю, ён стаў на ўлік, прымаў лекі, засьцерагаўся і, вядома ж, нікога не заразіў», — сказала Валянціна Бондар.

Таксама Валяніцна Бондар даслала Свабодзе дакумэнт, які, па яе словах, пацьвярджае сьвятарства сына.

Дзьмітрыя Бондара затрымалі ўвосень 2018 году ў фэнтэзі-сядзібе ягонага сябра Сяргея Коваля ў Літоўцы, што каля Наваградку. Сяргей Коваль закрыў сваю сядзібу для наведнікаў, бо мясцовыя жыхары скардзіліся на «сатанізм». 1 студзеня Сяргей Коваль скончыў жыцьцё самагубствам.

На Новы год сышоў з жыцця ўладальнік фэнтэзі-хутара Літоўка пад Навагрудкам. Магчыма, гэта самагубства

Валянціна Бондар сказала, што разам з адвакатам прасіла, каб пасяджэньне суду было адкрытым.

«Справа мае грамадзкі рэзананс, столькі ўсяго было напісана ў інтэрнэце. Таму мы хацелі, каб справа была адкрытай, каб прыйшлі блізкія і сябры. Але судзьдзя сказаў, што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Таму нават я не змагу прысутнічаць на працэсе ад пачатку да канца, усяго толькі выступлю ў якасьці сьведкі», — сказала Валяніцна Бондар.

View this post on Instagram

[Кардинал Монтанелли] «Он схватил ковчег со Святыми Дарами, поднял высоко над головой и бросил с размаху на пол. Металл зазвенел, ударившись о каменные плиты! Духовенство толпой ринулось вперед, и двадцать рук зараз схватили безумца.» «Овод» Этель Лилиан Войнич #епископмира #овод #монтанелли #corpuschristi #безумец #sl #скромность #episcopusorbisuniversi #litovka #литовка #сон @vselyub #папепривет #первосвященник #гедонист #mersedes #mersedesclub

A post shared by Episcopus orbis universi (@sacerdoss) on

На пачатку сакавіка Валянціне далі толькі адно паўгадзіннае спатканьне з сынам «перад тым, як накіраваць справу ў пракуратуру».

«Мой Дзьмітры вельмі пазытыўны чалавек і больш мяне супакойваў. Ён сказаў толькі, што даўно вядома, колькі яму трэба даць, і ня важна, паводле якога артыкулу».

Пра Дзьмітрыя Бондара і ягоную маці напісаў бацюшка

Нядаўна пра Дзьмітрыя Бондара згадаў у сваім артыкуле ў «Наваградзкіх эпархіяльных навінах» праваслаўны пратаярэй з Наваградку Анатоль Герасімук. Пісаў ён аб праверках зь Міністэрства адукацыі ў мясцовых школах, зьвязаных са «штучна паднятай хваляй супраць урокаў маральнасьці». Дырэктарам школаў было ўказана на тое, што на занятках «зашмат праваслаўя».

Ён піша, што ўсё пачалося з трагічных падзей на хутары Літоўка, «фантасмагарычнай сядзібы пад Наваградкам з чаканнымі монстрамі, нібыта перанесенымі зь фільмаў жахаў». Маўляў, «панібрацкія адносіны зь цёмнымі сіламі да дабра не прыводзяць».

Тут жа ў Літоўцы, паводле сьвятара, знаходзілася «рэзыдэнцыя» эксцэнтрычнага сябра гаспадара Дзьмітрыя Бондара, які прадстаўляўся ксяндзом старакаталіцкай царквы і аб’явіў сябе «біскупам сьвету».

Паводле пратаярэя Анатоля Герасімука, Дзьмітры Бондар «прапаведаваў поўную свабоду ад усіх маральных устояў і нормаў, быў прыхільнікам нетрадыцыйных стасункаў і выхваляўся высокімі заступнікамі».

View this post on Instagram

«Ты совершенно прав, дьявола сотворил Бог, значит, и он – дитя Божье. И все мы тоже. Никаких детей сатаны не существует.» «Интервью с вампиром» Энн Райс #епископмира #nosferatu #детибога #интерьвью #литовка #litovka #первосвященник #pontifex #kabbalah #gedonism #гедонист #великийдаржить #нерастанусьскомсомолом #будувечномолодым #влксм

A post shared by Episcopus orbis universi (@sacerdoss) on

Паводле сьвятара, маці Валянціна Бондар замест таго, каб «пачаць маліцца за сына», абвінаваціла ва ўсім Праваслаўную царкву «і вырашыла помсьціць».

Паводле Валянціны Бондар, газэту з гэтым артыкулам, які выйшаў да суду, актыўна раздавалі прыхаджанам, а потым сьвятар прынёс стос газэт у Наваградзкі райвыканкам.

У размове з карэспандэнтам Свабоды яна назвала гэты артыкул паклёпніцкім.

«Лічу, што гэты чалавек ня варты сьвятарскага званьня», — сказала Валянціна Бондар.