Лукашэнка ў 10-ы раз выйграў хакейны турнір

13.04.2019 / 18:10

Каманда Лукашэнкі сёння стала дзесяціразовым пераможцам Хакейнага турніру на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У серыі з двух матчаў яна перамагла каманду Мінскай вобласци. Тыдзень таму яны выйгралі 3:1. Сёння перамаглі 3:2.

Лукашэнка набраў у спаборніцтвах 15 балаў (5 шайбаў і 10 галявых перадачаў)