Cпікера парламента Судана арыштавалі следам за экс-прэзідэнтам
17.04.2019 / 15:07
У жніўні 2017 г. Ібрагім Амер наведваў Мінск, фота з сайта sb.by
Спікера парламента Судана Ібрагіма Амера затрымалі ў міжнародным аэрапорце Хартума ўслед за адхіленым прэзідэнтам Амарам аль-Башырам.
Напярэдадні, вечарам 16 красавіка, паводле звестак крыніцы тэлеканала Al Arabiya ў Службе бяспекі і дзвюх крыніц у сям'і адхіленага прэзідэнта Амара аль-Башыра, экс-кіраўніка дзяржавы перавялі з рэзідэнцыі ў турму Кобер у Паўночным Хартуме.