Сярэдні заробак у Польшчы перавышае 1200 еўра. Гэта ўжо ўтрая больш, чым у Беларусі

20.04.2019 / 20:22

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, сярэдні заробак у сакавіку 2019 года склаў 5164,53 злотага. Гэта 1202 еўра ў эквіваленце.

Калі казаць пра сярэдні заробак «чыстымі», застанецца каля 852 еўра.

У Беларусі заробак утрая меншы. У лютым заробак «бруднымі» складаў 400 еўра.

БЮ