Да Зяленскага ў штаб прыйшла паліцыя

21.04.2019 / 14:48

Паліцыя Украіны прыйшла ў штаб да Уладзіміра Зяленскага, які на выбарчым участку прадэманстраваў запоўнены бюлетэнь. У ведамстве лічаць, што ён наўмысна парушыў таямніцу галасавання, піша РБК.

Да кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага ў яго выбарчы штаб у кангрэсава-выставачным цэнтры «Паркавы» ў Кіеве прыйшла паліцыя. 

Уладзімір Зяленскі сядзіць у штабе і запаўняе паперы для пратакола.