Назарбаеў вылучыў кандыдатам на датэрміновых выбарах сённяшняга прэзідэнта Казахстана

23.04.2019 / 09:31

tengrinews.kz

Кіроўная партыя Казахстана «Нур Атан» вылучыла ў якасці кандыдата на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах дзейнага прэзідэнта краіны Касым-Жамарта Такаева. Пра гэта 23 красавіка на з'ездзе партыі абвясціў яе старшыня, першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Датэрміновыя выбары прэзідэнта адбудуцца 9 чэрвеня.

Нурсултан Назарбаеў, які займаў пасаду прэзідэнта Казахстана амаль 30 гадоў, сышоў у адстаўку 19 сакавіка.