«Віцебск» выбіў мінскае «Дынама» з Кубка Беларусі па футболе

30.04.2019 / 19:46

Сёння праходзяць матчы ў адказ паўфіналаў Кубка Беларусі па футболе.

«Віцебск» выбіў з розыгрышу мінскае «Дынама». Сёння матч у сталіцы скончыўся з лікам 0:0, у першай гульні «Віцебск» перамог дома 1:0.

У другім паўфінале 1 мая гуляюць «Шахцёр» і «Іслач» (першая гульня — 2:2).