Пад Мёрамі аўто вылецела ў кювет — пацярпелі трое дарослых і дзяўчынка ФОТА

06.05.2019 / 23:05

Кіроўца і тры пасажыры пацярпелі ў аварыі, якая адбылася ўвечары 5 мая непадалёк ад вёскі Саўчанкі Мёрскага раёна на аўтадарозе Дзісна—Шаркаўшчына, паведамілі ў Віцебскай ДАІ.

У выніку ДТЗ 23-гадовая кіроўца, яе 4-гадовая дачка, а таксама 51-гадовая жанчына і 28-гадовы мужчына атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Дзяўчынка знаходзілася ў дзіцячых крэсле і была прышпіленая рамянямі бяспекі.