Гродзенец зрабіў заўвагу ў краме і атрымаў у выніку зламаны нос

13.05.2019 / 15:50

Праява актыўнай грамадзянскай пазіцыі дорага каштавала 38-гадоваму гродзенцу, паведамляе абласная міліцыя

Мужчына ў краме зрабіў заўвагу нецвярозай кампаніі, якая таксама рабіла там пакупкі і моцна шумела.

На заўвагу неадэкватна адрэагаваў 28-гадовы малады чалавек. Ён адразу перайшоў да рукапрыкладства. Без лішніх размоў нанёс мужчыне ўдар кулаком у твар, разбіўшы нос.

Хлопец затрыманы.