Зяленскі апублікаваў зварот рэлігійных лідараў да жыхароў Данбаса і Крыма

13.05.2019 / 17:00

Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа са зваротам іерархаў розных канфесій да жыхароў Данбаса і Крыма.

У роліку няма звароту кіраўніка Праваслаўнай царквы Украіны, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія. У той жа час, сярод тых, хто звярнуўся — ганаровы патрыярх Філарэт.

Сярод тых, хто звярнуўся, — кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата) мітрапаліт Ануфрый, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў, духоўныя лідары мусульман Украіны і прадстаўнікі Рады рабінаў Украіны.