Сакратар партыі Статкевіча сышоў з пасады пасля свайго скандальнага допіса пра забойства даішніка
19.05.2019 / 20:08
Сяргей Спарыш, генеральны сакратар незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч, сышоў з пасады. Пра гэта ён абвесціў у сваім фэйсбуку.
Спарыш адрэагаваў на скандал вакол свайго выказвання пасля забойства даішніка ў Магілёве.
Чытайце. Паплечнік Статкевіча Спарыш саркастычна пра забойства даішніка: «Трагедыя стагоддзя. Забілі «мусара»
«Маё выказванне было выкарыстана гэбнёй для інфармацыйнай кампаніі супраць партыі і яе лідара … Я прыняў рашэнне скласці з сябе паўнамоцтвы генеральнага сакратара Народнай Грамады. Застаюся сябрам партыі і гатовы выконваць яе даручэнні», — патлумачыў Спарыш.
Мікола Статкевіч у каментары «Радыё Свабода» тлумачыў, што папярэдняя «жорсткая размова ў прыватным парадку» са Спарышам, а наперадзе таго чакае і размова на партыйным узроўні.