Сустрэча рабочай групы Беларусі і Расіі «па розных аспектах інтэграцыі» пройдзе ў найбліжэйшы час

23.05.2019 / 16:48

У найбліжэйшы час пройдзе сустрэча рабочай групы Беларусі і Расіі па розных аспектах інтэграцыі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БелТА.

«Цяпер аналізуюцца ўсе прапановы. Думаю, што ў найбліжэйшы час гэтая рабочая група па пытаннях далейшай інтэграцыі пачне сваю працу», — сказаў міністр.