Пацыент Гомельскай туббальніцы загінуў, спускаючыся па прасцінах з чацвёртага паверха

27.05.2019 / 14:39

Трагедыя адбылася 26 мая, прыблізна каля 20-ці гадзін вечара, паведамляюць Моцныя навіны.

63-гадовы пацыент закрытага аддзялення Гомельскай туббальніцы, зваліўся з чацвёртага паверха і разбіўся насмерць.

Хворы спрабаваў пакінуць корпус, абмінаючы дзверы, спускаючыся праз акно па імправізаваным канаце, які сам жа і зрабіў з бальнічных прасцін.

Прыстасаванне не вытрымала вагі дарослага чалавека, мужчына зваліўся і загінуў.

Гомельскі гарадскі аддзел СК праводзіць праверку.