Арнольд Шварцэнэгер з сынам-прыгажуном зняліся ў вобразе каўбояў ФОТА

Знакамітыя сваякі ўпрыгожылі старонкі чэрвеньскага выпуску часопіса GQ.

28.05.2019 / 19:53

«Жалезны Арні» разам са сваім сынам-мадэллю, 25-гадовым Патрыкам Шварцэнэгерам, упрыгожылі старонкі чэрвеньскага выпуску нямецкай версіі часопіса GQ. Падчас здымак знакамітыя бацька і сын з'явіліся ў вобразах каўбояў.

З цыгарамі, у шыракаполых капелюшах, сініх джынсавых кашулях і джынсах сваякі мелі даволі паважны выгляд. У інтэрв'ю глянцу бацька і сын распавялі пра свае стасункі.

Дык вось Шварцэнэгер прызнаўся, што вельмі ганарыцца сваім сынам, і падзякаваў былой жонцы Марыі Шрайвер за тое, што добра выгадавала дзяцей.