Марзалюк: Беларускія бясплатныя школы лепшыя за бясплатныя англа-саксонскія

28.05.2019 / 17:17

Такое меркаванне дэпутат Палаты прадстаўнікоў, гісторык Ігар Марзалюк выказаў у перадачы «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТБ.

«У нас вельмі някепская сістэма адукацыі, дастаткова якасная. Калі мы параўнаем бясплатную муніцыпальную англа-саксонскую сярэднюю школу і нашу школу, то мы выйграем па ўсіх параметрах. І гэта праўда», — сказаў Марзалюк.

Пад англа-саксонцамі ў сённяшнім свеце часцей за ўсё разумеюць англічан і амерыканцаў.

ЗП