Касір банка скрала 11 тысяч еўра з інкасатарскай торбы проста перад відэакамерай ВІДЭА

04.06.2019 / 13:38

У канцы мая ў філіяле аднаго з банкаў у Брэсце зніклі 11 000 еўра. У крадзяжы падазраюць касіра.

Відэаролік, як касір банка крадзе грошы, каб пагасіць крэдыт, апублікавала УУС Брэсцкага аблвыканкама. На запісе відаць, што касір, якая паведаміла аб нястачы, ажыццяўляе нейкія маніпуляцыі з грашыма, закрываючы іх ад камер відэаназірання.