Моцная залева затапіла гістарычны цэнтр Гродна ФОТА

06.06.2019 / 15:15

Першы моцны дождж гэтага лета, які прайшоў 6 чэрвеня, у чарговы раз затапіў вуліцы Гродна. Рух грамадскага транспарту былі перапынены, паведамляе hrodna.life

Традыцыйна затопленымі апынуліся вуліцы гістарычнага цэнтра Гродна, дзе старая ліўневая сістэма не разлічана на вялікія аб’ёмы вады. На вуліцах узровень вады падняўся на некалькі сантыметраў. Чытачы паведамляюць і аб праблемах на Бульвары Ленінскага Камсамола, дзе ўтварыліся вялікія заторы з-за вялікай колькасці вады на дарозе.