У Расіі за два дні знішчылі 110 тон яблыкаў, увезеных з Беларусі

10.06.2019 / 21:34

5 і 6 чэрвеня 2019 года на смаленскім палігоне знішчылі 5 партый яблыкаў, увезеных з Беларусі, агульнай вагой 79,19 тоны.

Яблыкі ўвозіліся з тэрыторыі Беларусі без фітасанітарных сертыфікатаў і іншых суправаджальных дакументаў.

Акрамя таго ў Бранскай вобласці 6 чэрвеня на палігоне знішчылі 3 партыі яблыкаў агульнай вагой 30,818 тоны, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Смаленскай і Бранскай абласцях.

Nashaniva.com